Ва Украіне адказалі на скаргі беларускіх памежнікаў

Украінскі баец на ахове мяжы / https://www.facebook.com/DPSUkraine/
Украінскі баец на ахове мяжы / https://www.facebook.com/DPSUkraine/

Ва Украіне адказалі на скаргі беларускіх памежнікаў, якія абураліся "абразлівымі" і "пагрозлівымі" жэстамі ўкраінскіх вайскоўцаў на мяжы. "Хай яны ведаюць, што іх тут не чакаюць, а іх тут чакае менавіта тое, што адбываецца з расійскімі вайскоўцамі — смерць, кажа спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка. — ...Уласна, беларускія памежнікі павінны дакладна разумець, што яны ў першую чаргу падтрымліваюць Расію ў вайне супраць Украіны, і гэта яны 24 лютага адкрылі свае межы для падраздзяленняў расійскай арміі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, хоць перад тым яны ўсяляк запэўнівалі, што гэтага не дапусцяць".

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны кажуць, што і цяпер існуе імавернасць далучэння Беларусі да поўнамаштабнай вайны на баку Расіі. І калі беларусы рызыкнуць перайсці мяжу, "іх будуць знішчаць нашы абаронцы, бо ўсе, хто прыйдзе да нас з вайной, атрымаюць належны адказ на свае агрэсіўныя дзеянні", падкрэсліў Дземчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі