Ва Украіне патрабуюць спыніць "новага гаўляйтэра" — "Сашко Білага"

Ён патрабуе ў выконваючага абавязкі міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава і выконваючага абавязкі генпракурора Алега Махніцкага пакласці канец "дзейнасці" ў Ровенскай вобласці Аляксандра Музычкі, вядомага пад мянушкай "Сашко Білы".



Маскаль нагадвае падзеі апошніх тыдняў, калі ўжо пры новай уладзе "Сашко Білы" адчуў сябе "новым гаўляйтэрам Заходняй Украіны" ды "кампраметуе ўсё, за што стаяў Еўрамайдан". Маскаль прыводзіць канкрэтныя прыклады. Нацыяналіст, нібыта, займаецца вымагальніцтвам грошай у чыноўнікаў для развіцця "Правага сектару" і патрэбаў Майдана, адбірае ў прадпрымальнікаў аўтамабілі. Аргументуе гэтыя дзеянні "патрэбамі рэвалюцыі". Пра іншыя факты — прыход "Сашко Білага" з аўтаматам на паседжанне прэзідыума мясцовай абласной рады ды збіццё пракурора — ведаюць мільёны людзей, якія пабачылі відэа. Пры гэтым міліцыя ніякага супраціўлення нацыяналісту не аказвае.



Маскаль заклікае лідара "Правага сектару" Дзмітрыя Яраша патлумачыць сваю пазіцыю ў справе "актывіста". Таксама дэпутат заклікае сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэя Парубія паслаць у Роўна сотні самаабароны для навядзення парадку.
 

Нагадаем, "Сашко Білы" — у 1990-х, як баец УНА-УНСО, ваяваў у Чачэніі супраць расійскіх войскаў. На яго рахунку тры падбітыя танкі, шэсць БТР і адна самаходная ўстаноўка.

Кіраўнік МУС Украіны назваў паводзіны "Сашко Білого" дыверсіяй і здрадай
 

Увага, на відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі