Ва Украіне забілі расійскага прапагандыста ў званні палкоўніка
Ва Украіне забілі расійскага прапагандыста ў званні палкоўніка — Сяргея Пастнова. Ён быў супрацоўнікам прэс-службы Расгвардыі.
На сайце ветэранскай арганізацыі яго называюць "ваенным журналістам". Пастноў загінуў у ноч з 13 на 14 чэрвеня на ўсходзе Украіны. Ён з пачатку вайны "выконваў службова-баявыя задачы" ва Украіне. Спачатку Сяргей Пастноў з расійскім спецназам "прарываўся ў Гастомель", пасля дзейнічаў у Харкаўскай і Луганскай абласцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.