Ва Украіну з HIMARS: ці здолее Кізім наладзіць дыялог дэмсіл і Кіева — эфір

Яўген Магда / Еўрарадыё

Яўген Магда / Еўрарадыё

Кіеў нарэшце вырашыў пачаць адбудоўваць адносіны з беларускім грамадствам і сіламі, якія гэтае грамадства прадстаўляюць, на афіцыйным узроўні — прызначаны амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім. І пачаў сваю працу экс-амбасадар Украіны ў Беларусі з інтэрв’ю Еўрарадыё і сустрэчаў з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Адначасова з гэтым Зяленскі звольніў з пасады галоўнакамандуючага генерала Залужнага. А Трамп падчас выступу прыгадаў свае колішнія словы пра тое, што ЗША не будзе бараніць тую краіну-сябра NATO, якая не выконвае дамоўленасцяў па фінансаванні гэтай арганізацыі.

Наколькі імаверна, што праз Трампа падтрымка Украіны з боку ЗША можа мінімалізавацца, і як гэта паўплывае на сітуацыю ва Украіне? Што рэальна можа зрабіць Кізім на пасадзе амбасадара па асаблівых даручэннях па Беларусі? Чаму ў Кіева не атрымліваецца пазбягаць напружання ў суседніх краінах і што правакуе акцыі пратэсту ля мяжы краін ЕС і Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі