Ва Украіну з РБ уцякаюць беларусы і нават расіяне
Украінскі памежнік / https://www.facebook.com/DPSUkraine/
Ва Украіну з РБ нелегальна пераходзяць беларусы і нават расіяне. Пра гэта заявіў кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль. "Такія выпадкі не адзінкавыя. Проста мы пра іх не пішам, не гаворым", — кажа ён.
"Ёсць у нас выпадкі не толькі беларусаў, але і перасячэння мяжы нават грамадзянамі РФ, у якіх ёсць мэта ўстаць на бок Украіны, ваяваць супраць расійскага агрэсара", — дадае Коваль. Паводле яго слоў, перабежчыкамі займаецца СБУ, "правяраецца сапраўдная іх матывацыя". "Калі яны сапраўды настроеныя, матываваныя, назавем іх так, сябры Украіны, то яны ідуць служыць", — адзначае кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі.
Ёсць выпадкі, калі ўкраінцы спрабуюць нелегальна пераходзіць у Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.