Ва ўнутраных войсках Беларусі стварылі 12-ы атрад спецназа — "Гром"
![Новыя "спецназы" ўжо ўдзельнічаюць у рэпрэсіях](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/56.jpg.webp?itok=tzKOif3J)
Новыя "спецназы" ўжо ўдзельнічаюць у рэпрэсіях / t.me/vvmvdrb/
Ва ўнутраных войсках Беларусі стварылі 12-ы атрад спецназа — "Гром". Яго сфармавалі ў Магілёве на базе 5-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады (свае пачаткі яна бачыць у падраздзяленні НКУС).
Найперш задачамі "Грома" называюць барацьбу з "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі" і "дыверсійна-разведвальнымі групамі", а пасля ўжо — "садзейнічанне ў ахове дзяржаўнай мяжы" і "затрыманне правапарушальнікаў". У яго складзе — кулямётчыкі, гранатамётчыкі, снайперы, аператары дронаў.
Атрады спецназа — "дзецішча" намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. Яны ствараюцца з 2022 года. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі палічыў, што розных спецпадраздзяленняў замала. Новыя "спецназы" ўжо ўдзельнічаюць у рэпрэсіях — затрымліваюць беларусаў за іх палітычныя погляды.
У навучанні згаданых атрадаў удзельнічалі і, відаць, працягваюць удзельнічаць былыя расійскія найміты-"вагнераўцы". Карпянкоў кажа пра іх, як пра "інструктараў, якія валодаюць баявым вопытам".
![Ва ўнутраных войсках Беларусі стварылі 12-ы атрад спецназа — "Гром"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/55_62.jpg.webp?itok=DqEniTwf)
![Ва ўнутраных войсках Беларусі стварылі 12-ы атрад спецназа — "Гром"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/57_19.jpg.webp?itok=Zv4hL0WB)
![Ва ўнутраных войсках Беларусі стварылі 12-ы атрад спецназа — "Гром"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_52.jpg.webp?itok=SD5A9byN)
![Ва ўнутраных войсках Беларусі стварылі 12-ы атрад спецназа — "Гром"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/78_16.jpg.webp?itok=N1nAR1qe)
![Ва ўнутраных войсках Беларусі стварылі 12-ы атрад спецназа — "Гром"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/79_9.jpg.webp?itok=lWBp0N-t)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.