Ва Ушацкім раёне з-за шаленства жывёлаў у адной з вёсак аб'явілі каранцін
Ва Ушацкім раёне на Віцебшчыне ў вёсцы Кляпцы з-за шаленства жывёлаў аб'явілі каранцін. Спецыяльныя мерапрыемствы праводзяцца там пасля выяўлення янотападобнага сабакі з смяротна небяспечным вірусам.
Як паведамляе БЕЛТА, у пачатку снежня дзікія жывёлы, якія паводзілі сябе неадэкватна, 4 разы заходзілі ў населеныя пункты. Іх ліквідавалі, праводзіліся лабараторныя даследаванні. Шаленства пацвердзілася ў жывёлы, якая зайшла ў Кляпцы.
Каранцін у вёсцы ўвялі яе мінімум на 2 месяцы. Праводзіцца вакцынацыя котак і сабак, забаронены ўвоз і вываз жывёлаў, гандаль імі.
Тым часам працягваюць прыходзіць паведамленні пра янотападобных сабак, якія заходзяць у населеныя пункты. У адой з вёсак яго злавілі і пасадзілі ў клетку, але жывёла ўкусіла жанчыну. Пацярпелая праходзіць курс вакцынацыі. Паводле папярэдніх вынікаў даследаванняў, у жывёлы няма шаленства.
Адзначаецца, што папярэдні раз шаленства жывёлаў было зафіксаванае ва Ушацкім раёне ў 2012 годзе.