Ва Уздзенскім раёне на пажары загінулі тры чалавекі
Ратавальнікі змагаюцца з агнём
Ва Уздзенскім раёне ў вёсцы Кухцічы на пажары загінулі тры чалавекі. Здарэнне адбылося позна ўвечары 23 чэрвеня. У драўляным жылым доме ратавальнікі знайшлі целы 49-гадовага гаспадара і двух яго гасцей (32-гадовага мужчыны і 38-гадовай жанчыны). Адна з разгляданых версій прычын узгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні аднаго з загінулых (аднавяскоўцы кажуць, што гаспадар паліў у ложку, а недакуркі кідаў на падлогу).
Па звестках Следчага камітэта, усе трое на працягу трох дзён у доме п'янствавалі. Мяркуецца, што смерць мужчын і жанчыны наступіла ад атручвання чадным газам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.