Беларусам прапануюць кубінскую вакцыну ад каранавіруса. А яна наогул працуе?

Што вядома пра кубінскую вакцыну ад каранавіруса? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Што вядома пра кубінскую вакцыну ад каранавіруса? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Мінская паліклініка №19 пачала прышчапляць ад каранавіруса вакцынай "Саберана Плюс", якую вырабляюць... на Кубе. Цяпер прэпарат прапануюць як бустар для тых, хто раней вакцынаваўся "Спутником" або кітайскім "Сінафармам".

Рабіць бустарную прышчэпку ад COVID-19 трэба, але ці варта рызыкаваць і рабіць укол кубінскай вакцынай? Ды і ці працуе яна наогул?

 

Пакуль без прызнання СААЗ

Паводле дадзеных на пачатак лістапада, вытворца вакцыны "Саберана Плюс" не падаў ніякіх дакументаў у Сусветную арганізацыю аховы здароўя для атрымання ўхвалення ў выкарыстанні.

Пералік краін, дзе выкарыстоўваюць "Саберану Плюс", абмежаваны: гэта сама Куба, а таксама Іран, Нікарагуа, Венесуэла і Беларусь. Там жа выкарыстоўваюць і вакцыну "Саберана 2" — практычна той самы прэпарат, але створаны для першаснай, а не бустарнай вакцынацыі.

 

Вакцына бяспечная?

Сур'ёзных даследаванняў "Сабераны" пакуль няшмат, аднак пра вакцыну ёсць некалькі публікацый, у тым ліку ў паважаных The Lancet і Nature.

"Былі выяўленыя нязначныя непажаданыя з'явы, найбольш частай з якіх быў боль у месцы ін'екцыі (105 [29%] з 364 у групе ўмяшання; 13 [15%] з 86 у групе плацэба). Паспяховы імунны адказ быў знойдзены ў 289 (81%) з 358 удзельнікаў праз 28 дзён пасля вакцынацыі",гаворыцца ў адной з навуковых прац на The Lancet.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі