Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам "Крылаў Саветаў" (фота)

Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам "Крылаў Саветаў" (фота)

Вадзім Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам самарскіх "Крылаў Саветаў". Беларускі футбольны спецыяліст днямі звольніўся з "Урала" з Екацярынбурга пасля скандальнага матчу з "Церакам" (ён быў прайграны з лікам 1:4 і ў расійскіх СМІ называецца "дамоўным"), і ўжо працаўладкаваўся.

Як паведамляе прэс-служба ФК "Крылы Саветаў", раніцай 3 лістапада Скрыпчанку ўжо прадставілі гульцам каманды (сярод іх ёсць беларускі футбаліст Сяргей Карніленка). Пасля гэтага ён правёў з імі першы занятак.

У суботу, 5 лістапада, "Крылы Саветаў" згуляюць у чэмпіянаце Расіі з... "Уралам". Новая каманда Скрыпчанкі займае ў чэмпіянаце апошняе, 16-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі