Ваенныя ЗША памылкова разаслалі “лісты шчасця” з сібірскай язвай
У сувязі з інцыдэнтам праводзіцца расследаванне.
Амерыканскія ваенныя паведамілі, што памылкова накіравалі ўзоры жывых спор сібірскай язвы ў дзевяць лабараторый ЗША, а таксама ў Паўднёвую Карэю.
Цяпер чацвёра супрацоўнікаў лабараторыі ў штаце Мэрылэнд знаходзяцца на абследаванні і прымаюць неабходныя прэпараты.
У заяве Пентагона падкрэсліваецца, што споры сібірскай язвы неабходныя былі для эксперыментаў, але яны не павінны былі быць жывымі, паведамляе ВВС. Інцыдэнт расследуюць.
Сібірская язва — асабліва небяспечная інфекцыйная хвароба, якая паражае жывёл і людзей, развіваецца вельмі хутка і вельмі часта прыводзіць да летальнага выніку.
Ілюстратыўнае фота з сайта ru.publika.md