"Ваш апошні пашпарт": беларусы — пра забарону мяняць дакументы за мяжой

Белорусы - про запрет менять паспорт в посольствах

Нават Наталля Іванаўна выказалася!

"Самы час "Новай Беларусі" актуалізаваць галасавалку па пашпарце новай Беларусі", — піша адна з беларускіх карыстальніц сацсетак у першыя хвіліны пасля з'яўлення навіны пра тое, што беларусам больш не будуць мяняць пашпарты ў пасольствах.

На гэтае рашэнне Лукашэнкі, якое фактычна пазбаўляе велізарную колькасць беларусаў магчымасці мець дакументы сваёй краіны, многія ў сацсетках адрэагавалі з гумарам — хоць, магчыма, гэта была ахоўная рэакцыя.

"Калі вы чытаеце гэты твіт з-за мяжы, то ваш беларускі пашпарт — ваш апошні беларускі пашпарт", — піша @gypsynkov і дадае: "Атрымліваецца, выпісалі з беларусаў)))".

"Ваш последний паспорт": белорусы — о запрете менять документы за границей

Зрэшты, у рэакцыі многіх відаць злосць ад безвыходнасці.

"Ды калі ўжо ён, як я*учы прафесар Ксаўер, проста зойдзе ў сваё бульбянае цэрабро і нахер дыстанцыйна спаліць нашы пашпарты", — напісала @mal_mars.

"А старонка ўсё не перагортваецца, дробны ты паскуднік", — піша з адсылкай да выказвання Лукашэнкі ў 2020-м з заклікам "перагарнуць старонку" @vasilkov.

А вось @pavel_gorbach іранічна павіншаваў на фоне навін з "днём народнага адзінства".

"Спадзяюся, мой тата скончыцца раней, чым мой пашпарт", — выказаўся "Сумны Коленька".

"Свой" акаўнт ёсць і ў Наталлі Качанавай — ну ці ў адданых фанатаў спікеркі Савета Рэспублікі. Там вырашылі працытаваць знакамітую песню Максім пра "не потеряй его..."

"Ваш последний паспорт": белорусы — о запрете менять документы за границей

Нехта, як карыстальніца @tens_, ужо піша пра магчымасць атрымаць пашпарт іншай краіны.

"Ваш последний паспорт": белорусы — о запрете менять документы за границей

А іншыя ўспомнілі, што ў адной з песень новага альбома Leibonik амаль прадказалі сітуацыю. Ну ці наклікалі.

"Мой пашпарт хіба што, як корку ад хлеба, любіць ці ў дзяцінстве, ці ў старасці можна", — працытаваў песню "Грамадзянін" усё той жа @gypsynkov. Мяркуючы па тым, што згадак трэка і артыста пасля з'яўлення навіны стала дастаткова, яна напэўна павялічыла колькасць слухачоў.

Паслухайце і вы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі