"Вельмі цяжка жыць, калі не ведаеш, жывы твой муж ці не" — Ціханоўская

Сяргей Ціханоўскі чацвёрты год за кратамі / t.me/tsikhanouskaya/
Сяргей Ціханоўскі чацвёрты год за кратамі / t.me/tsikhanouskaya/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская піша пра сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі і іх сваякамі: "Апошні раз я атрымлівала інфармацыю пра свайго мужа Сяргея 9 сакавіка. З таго часу я не ведаю нічога пра яго. Я не атрымала ніводнага ліста, не было і ніякай камунікацыі праз адваката. Такая ж сітуацыя ў родных Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Мiкалая Статкевiча, Паўла Севярынца, Iгара Лосіка, Максіма Знака і іншых".

Ціханоўская лічыць, што "гэта чарговая спроба рэжыму ціснуць не толькі на палітзняволеных, якіх пазбаўляюць сувязі са знешнім светам і трымаюць у жудасных умовах, а яшчэ і на іх родных, якія вымушаны жыць без аніякай інфармацыі пра дарагіх людзей". Яна адзначае, што кожны дзень перажывае за Сяргея. І дадае: "Вельмі цяжка жыць, калі не ведаеш, жывы твой муж ці не".

Блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня 2020 года на перадвыбарчым пікеце ў Гродне пасля правакацыі. Гэты дзень стаў пачаткам масавых перадвыбарчых рэпрэсій 2020-га. Ціханоўскі быў асуджаны закрытым судом на 18 гадоў пазбаўлення волі. Потым яго перавялі на турэмны рэжым і прызначылі яшчэ 1,5 года пазбаўлення волі.

Святлана Ціханоўская адрэагавала на чарговае ананімнае паведамленне пра трагічнае здарэнне з яе мужам за кратамі (пра яго смерць).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі