Венгрыя будуе мур на мяжы з Харватыяй, каб абараніцца ад мігрантаў

Венгрыя будуе мур на мяжы з Харватыяй, каб абараніцца ад мігрантаў

Венгрыя распачала ўзвядзенне загараджэнняў на мяжы з Харватыяй, каб спыніць плынь мігрантаў. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Віктар Орбан. Мур пабудуюць на 41-кіламетровым адрэзку, дзе венгерска-харвацкая мяжа не праходзіць уздоўж ракі.

Такія ж самыя загараджэнні былі пабудаваныя на мяжы з Сербіяй.

Сёлета праз тэрыторыю Венгрыі прайшлі болей за 200 тысяч мігрантаў, бо яна ўваходзіць у Шэнгенскую зону, што дазваляе бесперашкоднае перасячэнне межаў у Еўропе.

У сераду венгерская паліцыя выкарыстала вадамёты і слезацечны газ супраць мігрантаў, якія спрабавалі прарвацца на венгерскую тэрыторыю з сербскага боку. У сутычках удзельнічалі сотні мігрантаў. Некаторыя з іх атрымалі раненні.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ён шакаваны дзеяннямі паліцыі ў Венгрыі.

У ноч на пятніцу харвацкая паліцыя перакрыла сем з васьмі памежных пераходаў з Сербіяй з-за няспыннай плыні мігрантаў. Раней улады Харватыі заявілі, што больш не могуць прымаць мігрантаў, якія разлічваюць трапіць праз іх тэрыторыю ў Заходнюю Еўропу, перадае ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі