Віцэ-прэм'ер Качанава распавяла, дзе беларусам трэба даведвацца навіны

Віцэ-прэм'ер Качанава распавяла, дзе беларусам трэба даведвацца навіны

Электронныя СМІ Беларусі павінны супрацьдзейнічаць дэструктыўнаму ўплыву на грамадскую думку. З такой заявай на калегіі Мінінфармацыі 4 студзеня выступіла кіраўніца ведамства Лілія Ананіч.

Па яе словах, якія пераказвае tut.by, СМІ павінны аргументавана супрацьстаяць спекуляцыям на эканамічных цяжкасцях і акцэнтаваць увагу аўдыторыі на дасягненнях Беларусі па розных напрамках. "Нам ёсць што паказаць. Гэта трэба выносіць на экраны тэлевізараў, на старонкі газет", — заявіла чыноўніца.

У гэтым жа тоне выказалася і намесніца прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Яна парэкамендавала беларусам адсочваць усе СМІ, глядзець навінавыя праграмы, чытаць газеты. Але яна заявіла, што часам бываюць выпадкі, калі інфармацыя падаецца выхапленай з кантэксту. "Ёсць дзяржаўныя СМІ, якія выразна ведаюць інфармацыю, якая падаецца дзяржаўнымі органамі для таго, каб данесці да чытачоў нашай краіны", — рэзюмавала Качанава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі