Віцяблянін у сацсетцы прапанаваў наняць кілера для кіраўнікоў горада і вобласці
Віцебская міліцыя пачала крымінальную справу на мужчыну за запіс у сацыяльных сетках, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
У адным з віцебскіх паблікаў карыстальнік з імем "Воля Іванова" крытычна адгукнуўся пра будаўніцтва лядовай пляцоўкі і басейна ў горадзе. У допісе, як удакладняюць "Народныя навіны Віцебска", былі абразы на адрас старшыняў Віцебскага абласнога і гарадскога выканкамаў. Гучала нават прапанова наняць кілера.
Як высветлілі міліцыянты, пад нікам "Воля Іванова" пісаў 35-гадовы рабочы з Віцебска. На яго пачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады. Віцябляніну пагражае тры гады пазбаўлення волі.