Відэа апоўзня ў Мазыры: абрынуліся некалькі тон зямлі
З'явілася відэа апоўзня ў Мазыры, які адбыўся напярэдадні. На тэрыторыі Мазырскага доследнага лясгаса за лічаныя секунды абрынуўся схіл. Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", у яры на глыбіні каля 20 метраў апынуліся некалькі тон зямлі. Пашкоджаная і частка дарогі да лясгаса. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. На месцы працуе камісія па надзвычайных сітуацыях мясцовага райвыканкама.