Відэа: Беларус хацеў эфектна скокнуць у басейн, але "прыляцеў" на борцік
Беларус, які адпачываў у Турцыі, захацеў эфектна скокнуць у басейн, але не разлічыў сілы і "прыляцеў" на борцік. Людзі, якія былі побач, знялі няўдалы скачок на відэа.
Беларус забраўся на дзіцячую горку з намерам саскочыць адтуль. Людзі побач гучна падтрымлівалі мужчыну. Кампанія крычала: "Беларусь!".
Што праўда, за кадрам гучаў і голас скептыка: "Ты не адштурхнешся ад яе!".
Мужчына палічыў ад трох да аднаго, а потым скокнуў. Але ў момант скачку нешта зламалася пад яго нагамі, і турыст прызямліўся не ў басейн, а на борцік.
Беларус упаў тварам уніз і застаўся ляжаць. У гэты момант чуваць нечый смех. Бачна, што супрацоўнікі гатэля пайшлі да пацярпелага, каб зразумець, што з ім здарылася. На гэтым відэаролік завяршаецца.