Відэа: Кіроўца нешта кладзе супрацоўніку ДАІ ў тэчку, а пасля з’язджае
Мінскі блогер, вядомы пад псеўданімам Васіль Целагрэйкін, выклаў на сваім канале ў Youtube чарговае відэа з удзелам супрацоўнікаў ДАІ. На ім бачна, як дарожны інспектар размаўляе з кіроўцам, падобна на тое, што складае пратакол за нейкае парушэнне. У нейкі момант даішнік вяртае правы і адкрывае тэчку. Кіроўца дастае руку з кішэні, нешта кладзе інспектару і сыходзіць. Дакладна невядома, дзе і калі было знята відэа. На машыне ДАІ можна разгледзець надпіс “Мінск” і бартавы нумар 808.