Відэа, як гулец "Мінска" спачатку забіў гол у сваю браму, а пасля і ў чужую

Відэа, як гулец "Мінска" спачатку забіў гол у сваю браму, а пасля і ў чужую

У пятніцу, 16 верасня, стартаваў 22-гі тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Мінск" разграміў мазырскую "Славію" з лікам 6:2. Тры галы забіў Аляксандр Сачыўка. Цікава, што гулец "Мінска" Сяргей Амельянчук ужо на 1-й хвіліне забіў прыгожы гол у сваю браму, а за хвіліну да фінальнага свістка ён здолеў забіць гол і ў чужую браму. Відэа ўсіх галоў гл. тут.

У іншым матчы "Слуцк" і "Нафтан" згулялі ўнічыю 1:1.

17 верасня сустрэнуцца: "Белшына" — "Іслач" (15.00), "Дынама" (Мінск) — "Граніт" (15.30), "Тарпеда-БелАЗ" — "Дынама" (Брэст, 16.00), "Віцебск" — "Гарадзея" (17.00), БАТЭ — "Нёман" (19.00). 18 верасня адбудзецца матч "Крумкачы" — "Шахцёр" (17.00). У першынстве ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 51 ачко, у "Шахцёра" — 36, у "Мінска" стала 35.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі