Відэа з Гомеля, дзе ў акно падатковай кінулі "кактэйль Молатава"

Відэа з Гомеля, дзе ў акно падатковай кінулі "кактэйль Молатава"

З'явілася відэа з Гомеля, дзе ўначы ў акно падатковай інспекцыі кінулі "кактэйль Молатава". Як інфармуе прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнадаступным спосабам" (ч. 2 арт. 218 КК).

Пашкоджанае акно ў будынку інспекцыі па Гомельскім раёне выявілі а 8-й гадзіне раніцы. Падчас агляду месца здарэння следчыя знайшлі разбітую бутэльку, а таксама тканіну з пахам гаруча-змазачных матэрыялаў. Прызначаныя экспертызы, праваахоўнікі шукаюць зламысніка (ці зламыснікаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі