Віктар Бабарыка трапіў у лякарню з слядамі збіцця — "Рабочы рух"

Віктар Бабарыка / Reuters
Віктар Бабарыка / Reuters

Увечары 26 красавіка з'явіліся звесткі, што Віктар Бабарыка трапіў у Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу з слядамі збіцця.

"Рабочы рух", спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміў, што палітвязня даставілі з калоніі ў ноч з 24 на 25 красавіка.

"Віктар Бабарыка знаходзіцца ў аддзяленні хірургіі, стан сярэдняй ступені цяжкасці, вядома, што ў яго пнеўматоракс. Паступіў з слядамі збіцця, яго нават не пазналі пакуль не ўбачылі прозвішча таго, хто паступіў", — гаворыцца ў паведамленні "Рабочага руху".

Пазней інфармацыю пра шпіталізацыю пацвердзіла і прэс-служба Бабарыкі.

Каментуючы гэтую інфармацыю, Святлана Ціханоўская запатрабавала публічна прадэманстраваць, у якім стане знаходзіцца Бабарыка, і дапусціціь да яго адвакатаў і сваякоў.

"Любыя іншыя дзеянні будуць трактавацца як наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю", — заявіла яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі