Вітаўтас Ландсбергіс: "Глупства, што трэба гаварыць з шалёнымі дыктатарамі"
Вітаўтас Ландсбергіс / Delfi
Былы кіраўнік Літвы Вітаўтас Ландсбергіс заявіў, што не бачыць сэнсу ў спробе дыялогу Літвы і Беларусі наконт мігранцкага крызісу.
"Глупства, што трэба гаварыць з шалёнымі дыктатарамі... Для размовы патрэбныя два бакі. Калі адзін бок плюе табе ў твар і абяцае закапаць цябе і знішчыць, дык з кім трэба гаварыць?" — цытуе словы Ландсбергіса Delfi.
На думку палітыка, санкцыі Захаду супраць Беларусі не далі вялікага выніку. Дзякуючы гэтаму беларускі рэжым можа працягнуць сваю дзейнасць, за якую, уласна, Захад яго крытыкуе і ўводзіць супраць яго санкцыі.
"Значыць, так званы ціск недастатковы. Ён можа, наадварот, заахвоціць да такіх дзеянняў: ай, вы толькі гэта і робіце, што ціснеце далей, а мы будзем сваё рабіць. Такія правілы гульні. Вы крыху ціснеце, а мы крыху злуёмся і працягваем рабіць сваё. Як у байцы Крылова: а Васька слушает, да ест украденное сало", — сказаў Ландсбергіс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.