Войскі разам з “Беркутам” блакуюць намёты ва ўрадавым квартале Кіева
Пра гэта Еўрарарадыё распавёў фатограф Максім Кудзімец, які зараз працуе ў цэнтры украінскай сталіцы.
Максім Кудзімец: “Унутраныя войскі заблакавалі намёты, якія паставілі апазіцыянеры, каля іх знаходзяцца таксама байцы “Беркута”. Гэта тыя намёты, якімі ўчора заблакіравалі ўрадавы квартал. Сутыкненняў пакуль няма. На Майдан людзі могуць прайсці, там ёсць вузкія праходы. Тут жа прысутнічае Арсень Яцэнюк, які заклікае не чапаць міліцыю”.
Нагадаем, сёння ў цэнтры Кіева прыбылі ўнутраныя войскі разам з “Беркутам”. Апазіцыянеры чакаюць штурму будынка мэрыі і не выключаюць сілавога сцэнару.