Вучняў з педагагічных класаў возьмуць ва ўніверсітэт без іспытаў

Вучняў з педагагічных класаў возьмуць ва ўніверсітэт без іспытаў

Вучні з профільных педагагічных класаў змогуць паступаць у педагагічныя ВНУ без іспытаў. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА паведаміла намесніца прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

Вучняў з педагагічных класаў возьмуць ва ўніверсітэт без іспытаў

Качанава: "Прапануецца асаблівы парадак прыёму ў педагагічныя ВНУ выпускнікоў профільных класаў педагагічнага напрамку. Плануецца даць ім права паступлення без уступных выпрабаванняў, калі ацэнкі па ўсіх школьных прадметах — 7 і вышэй, па профільных вучэбных дысцыплінах — не ніжэй за 9 балаў. Акрамя таго, абітурыенту пры паступленнi на педагагічную спецыяльнасць ў 2016 годзе абавязкова спатрэбіцца рэкамендацыя педсавета ўстановы адукацыі, якую ён скончыў".

На сёння ў Мінску тры школы і дзве гімназіі маюць профільныя педагагічныя класы. Ільготу для паступлення займеюць 247 вучняў.

А для паступлення ў ВНУ фізічнай культуры абітурыентам спатрэбіцца спартовы разрад.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі