ВУП Беларусі ў студзені-траўні знізіўся на 3,4%

ВУП Беларусі ў студзені-траўні знізіўся на 3,4%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-траўні знізіўся на 3,4% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). Яго аб'ём у бягучых цэнах склаў 70,6 млрд рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. За першыя чатыры месяцы былі 2,1%. Такім чынам эканоміка працягвае скарачацца і не тымі тэмпамі, на якія спадзяваўся ўрад. Той жа міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў наракаў на заходнія санкцыі і гаварыў, што вясной 2022-га ВУП Беларусі "запаволіцца, але не больш, чым на 2% да леташняга ўзроўню".

Індэкс-дэфлятар адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 114%.

Эксперты мяркуюць, што ВУП з часам прыстасуецца да санкцый і ў нейкі момант падзенне спыніцца. Улады Беларусі афіцыйна дэкларавалі яго рост па выніках года на 2,9%. Але гэта ўжо немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі