Вядомая ўкраінская спявачка Руслана абвясціла галадоўку (відэа)
Яна ўдзельнічае ў акцыях пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ды заклікае людзей далучацца.
На знак салідарнасці з патрабаваннямі наконт падпісання Дамовы аб асацыяцыі Украіны і ЕС, ад якой на мінулым тыдні адмовіўся ўкраінскі ўрад, Руслана абвясціла бестэрміновую галадоўку і п’е толькі гарбату, інфармуе Радыё Свабода.
Дарэчы, Руслана галадала і ў 2004 годзе падчас "аранжавай рэвалюцыі" ў Кіеве.
Нагадаем, учора стала вядома, што экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка пачала бестэрміновую галадоўку — яна патрабуе ад прэзідэнта Віктара Януковіча падпісаць дамову з ЕС.