Вялікабрытанія першая ў свеце ўхваліла прымяненне антыкаранавіруснага прэпарата
Вялікабрытанія першая на планеце ўхваліла прымяненне антыкаранавіруснага прэпарата — малнупіравір. Пра гэта ў Twitter паведаміў кіраўнік брытанскага Міністэрства аховы здароўя Саджыд Джавід.
Малнупіравір — амерыканскі прэпарат, які блакуе фермент, неабходны каранавірусу для ўзнаўлення ДНК. Ён быў ухвалены незалежным рэгулятарам — Упраўленнем па кантролі лекавых сродкаў і вырабаў медпрызначэння. У заключэнні адзначаецца, што малнупіравір — "бяспечны і эфектыўны".
У відэазвароце Джавід заявіў, што гэтыя таблеткі брытанцы змогуць прымаць "у камфортных умовах — дома".
BREAKING NEWS:
— Sajid Javid (@sajidjavid) November 4, 2021
The UK has become the first country in the world to approve a COVID-19 antiviral - @MSDintheUK's #molnupiravir.
Great news from the @MHRAgovuk which will benefit the country's most vulnerable - we're now working at pace to deploy it to patients. pic.twitter.com/FCMRkMiUP9
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.