Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю брастаўчаніна Аляксандра Кардзюкова
Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю Аляксандра Кардзюкова — сябра забітага брэсцкага пратэстоўца Геннадзя Шутава, паведамляе Генпракуратура. За нібыта замах на забойства сілавіка і супраціў пры затрыманні ён атрымаў 10 гадоў узмоцненнага рэжыму.
На судзе выявілася, што вайскоўцы сілаў спецыяльных аперацый у той дзень дзяжурылі ў Брэсце з баявой зброяй. У выніку канфлікту Шутава застрэлілі, а Кардзюкова затрымалі праз пэўны час.
Суд прызнаў забітага Шутава віноўным і вынес яму прысуд без прызначэння пакарання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.