Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць справу аб экстрадыцыі блогера Лапшына
Вярхоўны суд Беларусі 7 лютага разгледзіць справу аб экстрадыцыі ў Азербайджан блогера Аляксандра Лапшына, грамадзяніна Расіі і Ізраіля. Закрытае судовае пасяджэнне пачнецца ў 10.00, піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. Вярхоўны суд праверыць законнасць і абгрунтаванасць пастановы Мінскага гарадскога суда ад 26 студзеня, якой прызнана законнай пастанова намесніка генпракурора аб выдачы Лапшына.
Аляксандр Лапшын быў затрыманы ў мінскім гатэлі ў ноч з 14 на 15 снежня мінулага года на запыт Азербайджана. У гэтай краіне ён быў аб'яўлены ў міжнародны вышук за некалькі парушэнняў, у тым ліку і за неаднаразовае наведванне Нагорнага Карабаху. Больш падрабязна пра гэтую справу гл. тут. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заяўляў, што Масква выступае супраць выдачы расійскага грамадзяніна ў Азербайджан.