Выбух газу ў Жлобіне: разбураныя дзве кватэры, два чалавекі пацярпелі

Выбух газу ў Жлобіне: разбураныя дзве кватэры, два чалавекі пацярпелі

У Жлобіне выбухам газу разбурыла адразу дзве кватэры. Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося сёння раніцай у мікрараёне №3 у шматкватэрным доме — выратавальнікі выехалі на выклік у 5.44

Выбух быў такі моцны, што разбурыў міжкватэрную перагародку паміж дзвюма аднапакаёўкамі. Таксама ў адной кватэры знесла перагародку паміж кухняй і пакоем. У абодвух кватэрах павыляталі шыбы на вокнах і дзверы.  Нясучыя канструкцыі не закранутыя, таму жыхароў дома не адсялялі.

У здарэнні пацярпелі двое маладых мужчын, гаспадароў кватэраў: у аднаго апёкі 20% цела, у другога траўмы галавы. Такскама ў адной з кватэраў на момант выбуху былі жонка гаспадара і двое іх маленькіх дзяцей, якія не пацярпелі.

Прычынай выбуху магла стаць адкрытая канфорка газавай пліты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі