Выдаваць уласныя пашпарты. Латушка аб пагрозе пазбаўляць беларусаў грамадзянства

Павел Латушка / Еўрарадыё
Павел Латушка / Еўрарадыё

Прапановы Лукашэнкі і Кубракова аб пазбаўленні грамадзянства беларусаў, якія апынуліся за мяжой праз пераслед уладаў, падштурхоўваюць дэмсілы пачаць выдачу ўласных пашпартоў і дамагацца іх міжнароднага прызнання. Пра гэта лідар НАУ і кіраўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка​ заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё.

Латушка дадаў, што пазбаўленне грамадзянства па палітычных матывах закране вялікую колькасць беларусаў. А стратэгіяй ААН з'яўляецца прыкладаць усе намаганні, каб колькасць людзей без грамадзянства ў свеце памяншалася. Значыць, дзеянні лукашэнкаўскіх уладаў па пазбаўленні грамадзянства сваіх апанентаў будуць парушаць прынцыпы ААН. А дзеянні Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па выдачы сваіх пашпартоў беларусам, якія засталіся без грамадзянства, наадварот, будуць гэтай стратэгіі адпавядаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі