На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам стаіць на выезд больш за 1100 фур

Фуры на мяжы / Ілюстрацыйнае фота
Фуры на мяжы / Ілюстрацыйнае фота

На мяжы Беларусі з ЕС стаіць на выезд больш за 1100 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Больш за ўсё фур сабралася на беларуска-літоўскай мяжы. Ўезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае звыш 100 фур, "Катлоўка" — 140, "Каменны Лог" — больш за 260, "Беняконі" — 140, "Прывалка" — звыш 120 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" сабралася больш за 50 грузавікоў, "Урбаны" — больш за 110.

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску "Брузгі" на выезд стаіць больш за 130 фур, "Бераставіца" — 50, "Казловічы" — больш за 20.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі