“Выказвалі нязгоду з СВА”: восем беларусаў затрымалі за лозунг “Слава Украіне”

Беларсаў працягваюць караць за падтрымку Украіны / pexels.com

Беларсаў працягваюць караць за падтрымку Украіны / pexels.com

У Мінску 9 ліпеня затрымалі сем мужчын і адну жанчыну. Згодна з пратаколамі, мінчукі “ў стане алкагольнага ап'янення прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве з мэтай публічнага выказвання сваёй нязгоды з правядзеннем спецыяльнай вайсковай аперацыі на тэрыторыі Украіны, падчас якой выкрыквалі "Слава Украіне". Пра гэта паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

На затрымах склалі пратаколы паводле артыкула 24.23 КаАП. Суддзі Ленінскага раёна Мінска пакаралі ўсіх 15 сутакамі арышту.

На судзе супрацоўнік міліцыі, які заўважыў “масавае мерапрыемства”, пацвердзіў, што кожны з затрыманых пратэставаў супраць вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі