Выкід аміяку на прадпрыемстве ў Мёрах, эвакуявалі 560 дзяцей
Раніцай 25 верасня ў цэху Полацкага філіяла прадпрыемства "Малако" ў Мёрах адбыўся выкід аміяку. Як інфармуе прэс-служба МНС, там разгерметызаваўся зварны шоў халадзільнай устаноўкі. Усе працаўнікі прадпрыемства самастойна пакінулі яго тэрыторыю, вытворчасць прыпынілася. Паколькі ў 200 метрах ад месца надзвычайнага здарэння знаходзіцца школа, давялося эвакуяваць 560 дзяцей і 110 чалавек персаналу навучальнай установы.
Супрацоўнікі МНС стварылі дзве загараджальныя заслоны. Не прайшло і гадзіны, як зварны шоў быў загерметызаваны спецыялістамі. Прычына здарэння высвятляецца. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.