Высокапастаўленага міліцыянта будуць судзіць за хабар

Высокапастаўленага міліцыянта будуць судзіць за хабар

Перад судом па абвінавачанні ў атрыманні хабару паўстане былы намеснік начальніка папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.  Працэс пройдзе ў Мінскім абласным судзе.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на крыніцы ў судзе, адкрытае судовае пасяджэнне па гэтай справе прызначанае на 12 красавіка. Разгляд будзе адбывацца калегіяльна.

Мужчыну пагражае ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі