Выйшаў першы фільм-біяграфія Валерыі Навадворскай — ураджэнкі Баранавічаў
Валерыя Навадворская / кадр з відэа канала Borovoy Live
Берлінская студыя Narra і кааператыў незалежных журналістаў "Бераг" знялі дакументальны фільм "Белае паліто", піша meduza.io. Гэта першая біяграфія Валерыі Навадворскай — савецкай дысідэнткі, ураджэнкі беларускіх Баранавічаў.
Аўтар і рэжысёр фільма — Ігар Садрэеў. Ён атрымаў доступ да крымінальных спраў Навадворскай, якія ніхто раней не бачыў, пагаварыў з сябрамі і паплечнікамі. У стужцы робіцца спроба пераасэнсаваць спадчыну Навадворскай у святле гістарычных падзей апошніх гадоў.
У фільме "Белае паліто" разглядаецца не толькі палітычная біяграфія Навадворскай, але і яе непублічны вобраз, які заставаўся за кадрам, адзначае intex-press.by. Тут гаворыцца і пра яе сям'ю, якая яе не разумела і не падтрымлівала. Расказваецца пра закаханасць Навадворскай і яе страсці.
Распавядаецца тут і пра палітычныя прагнозы Навадворскай, якая прадказала ў Расіі наступ дыктатуры, рэстаўрацыю савецкага ладу і вайну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.