Вызвалены ад пасады намеснік міністра транспарту і камунікацый
Вызвалены ад пасады намеснік міністра транспарту і камунікацый Андрэй Іваноў. Адпаведную пастанову (№ 180 ад 30 сакавіка 2020-га) прыняў беларускі ўрад. Вызваленне адбылося "па пагадненні бакоў".
Іваноў прапрацаваў у міністэрстве год. Туды ён быў пераведзены ў сакавіку 2019-га з пасады дырэктара дзяржаўнай установы "Белаўтастрада" (працаваў там з 2010 года). Андрэй Іваноў — 1969 года нараджэння, ён — ураджэнец Смалявіцкага раёна.
government.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.