Вызвалены палітвязень Андрэй Андрэеў
Андрэй Андрэеў
Вызвалены палітвязень Андрэй Андрэеў. Ён быў за кратамі з сакавіка 2022 года, паведамляе gomelspring.org.
Андрэеў — ураджэнец Гомеля, быў затрыманы ў Мінску, дзе працаваў інжынерам у "Белдзяржпраекце". У жніўні мінулага года яго і Аляксандра Комара прызналі вінаватымі па артыкуле "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Іх асудзілі на 2 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усё "злачынства" заключалася ў тым, што падчас антываеннага мітынгу, які праходзіў 27 лютага 2022-га ў Мінску, маладыя людзі ішлі па тратуары насустрач поўнасцю экіпіраванаму салдату Міхаілу Круту, а той чамусьці пачаў адступаць. На відэа бачна, што яны ішлі на вялікай адлегласці ад сілавіка, нічога не прадпрымалі ў адносінах да яго.
Андрэй Андрэеў адбываў пакаранне ў ПК № 15 у Магілёве.
У Беларусі налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.