Вызвалілася 76-гадовая палітзняволеная Наталля Таран
Наталля Таран
Вызвалілася 76-гадовая палітзняволеная Наталля Таран. Яна выйшла з калоніі ў жніўні 2024-га па памілаванні. Пра гэта "Медыязоне" паведаміла заснавальніца ініцыятывы "Палітвязынка" Яўгенія Доўгая.
Таран была за кратамі са жніўня 2022-га. Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска прызнаў яе вінаватай у "паклёпе" на Аляксандра Лукашэнку, яго "абразе" і "абразе прадстаўніка ўлады". Суддзя Вольга Серакова прысудзіла пенсіянерцы 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Да прысуду Наталля Таран была пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
Па звестках праваабаронцаў, жанчына мае некалькі хранічных захворванняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.