Як 17-гадовага юнака абвінавацілі ў правядзенні мітынгу ў Мінску (відэа)

Як 17-гадовага юнака абвінавацілі ў правядзенні мітынгу ў Мінску (відэа)

Калі на Плошчы Незалежнасці скончылася стыхійная акцыя пад бел-чырвона-белымі сцягамі, раптоўна з'явіліся два супрацоўнікі міліцыі ва ўніформе і… выявілі арганізатара.

Гэта сур'ёзная роля лягла на плечы 17-гадовага мінчаніна Ягора Скрабнеўскага. Хлопец, трэба сказаць, выдзяляўся з натоўпу вялікім бел-чырвона-белым сцягам. На яго склалі адміністратыўны пратакол па артыкуле “Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў”.

Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе рашуча, але без агрэсіі. Складаць пратакол было няпроста, бо міліцыянераў і “арганізатара мітынга” Ягора абступалі дзясяткі фотарэпарцёраў.

Урэшце хлопца завялі ў маршрутку “Сухарава-вакзал”, якая была чамусьці запаркавана ля Чырвонага касцёла, і спакойна завяршылі там складанне дакументаў. Потым хлопца адпусцілі.

Згодна з артыкулам, па якім абвінавацілі Ягора Скрабнеўскага, хлопцу пагражае як мінімум папярэджанне, як максімум — 500 базавых велічынь штрафу (90 мільёнаў рублёў) 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі