Як БГК імя Мяшкова прабіўся ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў (фотарэпартаж)

Паядынак праходзіў у брэсцкім спорткомплексе "Вікторыя". Пасля вельмі напружанага першага тайму, які скончыўся нічыёй 12:12, гаспадары ўсё ж такі здолелі заваяваць пуцёўку ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Разыгрываючы "мешкоўцаў" Дзмітрый Нікуленкаў прызнаўся пасля перамогі, што менавіта гэтая гульня са славакамі была адна з галоўных у новым сезоне:

"Сапернік нічым не здзівіў, бо 45 дзён мы рыхтаваліся толькі да гэтай гульні. Мы праглядзелі столькі відэа... Гульня была вельмі складанай — два роўных саперніка. Мы гулялі дома і нам было б сорамна ўпасці тварам у бруд".

БГК імя Мяшкова трапіў у групу А Лігі чэмпіёнаў разам з такімі камандамі, як нямецкі "Кіль", французскі "Пары Сэн-Жэрмен", македонскі "Металург", харвацкі "Заграб" і іспанскі "Лаграньё".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі