Як у Літве праходзяць вучэнні на выпадак аварыі на Беларускай АЭС
У Літве праходзяць вучэнні на выпадак аварыі на Беларускай атамнай электрастанцыі (яна будуецца ў Астравецкім раёне недалёка ад літоўскай мяжы). Паводле іх легенды, літоўскія навукоўцы заўважаюць павышэнне ўзроўню радыяцыі ў памежнай зоне з Беларуссю. А афіцыйны Мінск у гэты час маўчыць. Па ўсёй Літве гучыць сірэна, якая папярэджвае пра радыяцыйную небяспеку. На мабільныя тэлефоны жыхарам прыходзяць экстраныя паведамленні, пачынаецца эвакуацыя людзей.
У літоўскай вёсцы Магунай, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Беларуссю і АЭС (да Вільні ад яе 40 км), правялі эвакуацыю насельніцтва. У будынку мясцовай адміністрацыі сабралі мясцовых жыхароў, якія паведамілі сваё імя і прозвішча, размаўлялі з медыкамі і атрымлівалі таблеткі ёду. У вёску быў забаронены ўезд, навукоўцы ў спецыяльных касцюмах вымяралі радыяцыйны фон, а паліцыя і вайскоўцы кантралявалі пасадку людзей у аўтобусы.
Як вядома, улады Літвы занепакоеныя бяспекай Беларускай АЭС, пра што неаднаразова заяўлялі. Гэта і стала прычынай правядзення вучэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.