Як украінскія марпехі ў Крыме правялі контратаку на правакатараў (відэа)
Сітуацыя вакол украінскіх вайсковых часцей у гэтым рэгіёне працягвае заставацца напружанай. Уначы чакаўся іх штурм расійскімі спецпадраздзяленнямі.
На Youtube з'явілася відэа, як украінскія марскія пехацінцы ў Феадосіі выганяюць са сваёй тэрыторыі "цітушак"-правакатараў, якія называюць сябе "самаабаронай". Яны спрабавалі пазбавіць вайсковую часць электрычнасці. "Самаабаронцы" ўцяклі пад абарону вайскоўцаў у зялёнай форме без апазнавальных знакаў і пазней, атрымаўшы падмацаванне, зрабілі яшчэ адну спробу "атакі".
Увага, на відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка!