Як Жырыноўскі пагражаў сакратару Саўбеза Украіны (відэа)

Уладзімір Жырыноўскі размаўляў з сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэем Парубіем. Ён патрабаваў адвесці ўкраінскія войскі ад Краматорска, дзе ўчора яны ўзялі пад кантроль аэрадром. Таксама расійскі палітык пагражаў Парубію "асабістай адказнасцю" за тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны ды раіў "падумаць пра сябе".



Андрэй Парубій параіў Уладзіміру Жырыноўскаму адклікаць з Украіны расійскіх спецназаўцаў, "якія перайшлі мяжу і цяпер выкарыстоўваюць дзяцей і жанчын, ставячы іх перад сабой". Ён нагадаў, што гэта вайсковае злачынства ды параіў перадаць гэтыя словы расійскаму кіраўніцтву.



Сведкамі тэлефоннай размовы сталі журналісты, якія былі ў той момант у кабінеце Парубія. Мустафа Найем выклаў на YouTube відэа.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі