Як зменіцца стаўленне да Беларусі пасля парада, выбараў і запуску АЭС?
Астравецкая АЭС, свой “беларускі шлях” супрацьстаяння пандэміі каранавіруса, выбары прэзідэнта Беларусі і затрыманні актывістаў ад самага пачатку гэтых выбараў. Усё гэта, здавалася б, выключна ўнутраныя справы Беларусі. Толькі за межамі Беларусі так лічаць далёка не ўсе. І ў першую чаргу ў Літве.
Чаму ў Мінска і Вільні не атрымліваецца паразумецца па пытанні БелАЭС і хто, апроч нашых паўночных суседзяў, па-ранейшаму бачыць пагрозу ў атамнай станцыі? Ці стане беларускі шлях барацьбы з каранавірусам прычынай, з якой для беларусаў межы ЕС яшчэ доўга будуць закрытымі? Каму сёння ў свеце цікава тое, як беларускія ўлады паводзяць сябе падчас выбараў у дачыненні да нязгодных?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Пятрас Аўштравічус і дырэктар цэнтра “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.