Ярмошына абяцае ў вечар нядзелі абвясціць "два цікавыя вынікі" выбараў

Ярмошына абяцае ў вечар нядзелі абвясціць "два цікавыя вынікі" выбараў

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паабяцала, што ўвечары ў нядзелю, адразу пасля галасавання будуць абвешчаныя "два цікавыя вынікі". Па яе словах, гэтыя лічбы прыблізна пакажуць вынік выбараў прэзідэнта Беларусі. Такая заява прагучала ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

"У 20.30 абвесціць вынікі экзіт-полаў кампанія, якая будзе прызнаная асноўнай па іх правядзенні ў нашай краіне", — перадае interfax.by словы кіраўніцы ЦВК.

Сама Ярмошына прыкладна ў гэты ж час абвесціць звесткі з так званых закрытых участкаў для галасавання. Гэта вайсковыя часці і лякарні з санаторыямі, дзе падлік галасоў завершыцца яшчэ ўдзень.

Кірацніца Цэнтрвыбаркаму кажа, што звесткі з гэтых участкаў заўсёды прыблізна паказваюць на адсотак галасоў за кожнага з кандыдатаў. Па яе словах, вынікі экзіт-полаў і галасаванне ў лякарнях і ваенных часцях прыкладна пакажуць вынік галасавання ў цэлым па краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі