Ярмошына: Дакладную дату выбараў назавуць на пачатку жніўня
На першы тур мяркуецца вылучыць прыкладна 10 млн долараў.
Дакладная дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі стане вядомая на пачатку жніўня. Пра гэта старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам 20 студзеня.
Чыноўніца дадала, што тэхнічная падрыхтоўка да выбараў у Цэнтральнай выбарчай камісіі ідзе ўжо даўно. Па словах Ярмошынай, усе дакументы для выбараў падрыхтаваныя, і на першы тур вылучана прыкладна 10 млн долараў.
"Што тычыцца рэальных падрыхтоўчых мерапрыемстваў, то яны пачнуцца з моманту назначэння выбараў Палатай прадстаўнікоў. Гэта будзе пачатак жніўня", — перадае БЕЛТА словы кіраўніцы ЦВК.
Пасля прызначэння выбараў, дадала яна, будуць запрашацца замежныя назіральнікі.
Нагадаем, што найбольш верагоднай датай выбараў сама Ярмошына назвала 15 лістапада.
Лукашэнка папярэдне ўхваліў дату прэзідэнцкіх выбараў
Губарэвіч: Мы ўлічвалі дату выбараў 15 лістапада яшчэ з мінулага года
Фота: oko.by