Ярмошына не вучыць англійскую мову, бо яна ў "чорным спісе" ЕС

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дала вялікае інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня". У ім яна распавяла пра сваё жыццё, пра сям'ю, пра звычкі і пра свае мары. Паводле слоў Ярмошынай, яе многія пазнаюць на вуліцы, з-за чаго яна адчувае сябе "вельмі няёмка" ды стараецца хадзіць толькі "да бліжэйшай крамы". А жыве яна "на службовым лецішчы, у лесе".

Лідзія Ярмошына прызнаецца, што не ведае, што будзе рабіць на пенсіі (ёй 62 гады, на пасадзе старшыні ЦВК Ярмошына працуе са снежня 1996-га). Яна марыць "не стаць бездапаможнай, закінутай і адзінокай".

Старшыня ЦВК кажа, што не можа прымусіць сябе займацца вывучэннем англійскай мовы, паколькі яна дагэтуль у "чорным спісе" Еўрасаюза, і не можа патрапіць на яго тэрыторыю. "Навошта мардаваць сябе і абцяжарваць жыццё. Дзейнічаю па абставінах", — прызнаецца Ярмошына.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі