Ярмошына расказала пра пажаданне Лукашэнкі наконт збору подпісаў прэтэндэнтамі

Ярмошына расказала пра пажаданне Лукашэнкі наконт збору подпісаў прэтэндэнтамі

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ расказала пра пажаданне Аляксандра Лукашэнкі наконт збору подпісаў прэтэндэнтамі за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты. 10 чэрвеня прайшла іх сустрэча. "Галоўнае, вы не хвалюйцеся,гаварыў Ярмошынай Лукашэнка. — У патрэбны час у патрэбным месцы мы прывядзем усіх у пачуцці. Перавароту ў краіне не будзе...".

"Асаблівае пажаданне кіраўніка дзяржавы — каб усе... прэтэндэнты і тыя, якія збіраюць подпісы, каб яны змаглі ўсё ж такі сабраць неабходную колькасць..., — расказвае Лідзія Ярмошына. — І каб нашы выбарчыя камісіі ўважліва працавалі, не адмаўляючы і не прызнаючы подпісы несапраўднымі і не прызнаючы несапраўднымі па нейкіх абсалютна нефармальных падставах".

Ярмошына мяркуе, што гэта дазволіць улічыць усе "электаральныя перавагі" і падчас рэгістрацыі, і падчас галасавання. Ці не азначае гэта, што як і ў 2010-м кандыдатаў у прэзідэнты будзе шмат? Тады іх было 10, цяпер подпісы збіраюць (а некаторыя, магчыма, і не збіраюць) і спадзяюцца на рэгістрацыю 14.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі